image description
 
Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах

Навучанне грамадзян

Згодна Палажэння аб парадку навучання і праверкі ведаў грамадзянамі правілаў кіравання маторнымі маламернымі суднамі, магутнасць рухавіка якіх перавышае 3,7 кілават (5 конскіх сіл), зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2013 года № 1149 «Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2013 г. № 332»,

да навучання кіраванню маторнымі маламернымі суднамі, магутнасць рухавіка якіх перавышае 3,7 кілават (5 конскіх сіл) на навучальных курсах дапускаюцца грамадзяне, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, якія не маюць медыцынскіх супрацьпаказанняў, якія перашкаджаюць допуску да кіравання маторнымі маламернымі суднамі.

Навучанне кіраванню маторнымі маламернымі суднамі на навучальных курсах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з праграмай падрыхтоўкі суднакіроўцаў маламерных суднаў.

Грамадзянін, якi выказаў жаданне вучыцца кіраванню маторнымі маламернымі суднамі на вучэбных курсах, падае ў ДІМС заяву. Адначасова з заявай грамадзянінам прадстаўляецца медыцынская даведка аб стане здароўя (арыгінал і копія) і каляровая фатаграфія памерам 30 х 40 мм.

Пры ажыццяўленні навучання кіраванню маторнымі маламернымі суднамі на платнай аснове выданню загада аб прыёме (залічэнні) грамадзяніна на навучанне кіраванню маторнымі маламернымі суднамі папярэднічае заключэнне дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі.

Навучанне кіраванню маторнымі маламернымі суднамі ўключае тэарэтычнае і практычнае навучанне.

Праходжанне навучання кіраванню маторнымі маламернымі суднамі пацвярджаецца дакументам, прадугледжаных заканадаўствам аб адукацыі.

Згодна Палажэння аб парадку і падставах выдачы, абмену, анулявання і канфіскацыі міжнароднага пасведчання на права кіравання прагулачнымсуднам, а таксама выдачы яго дубліката, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 мая 2017 года № 355 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку і падставах выдачы, абмену, анулявання і канфіскацыі міжнароднага пасведчання на права кіравання прагулачным суднам, а таксама выдачы яго дубліката і ўнясенні зменаў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2013 г. № 1149»,

да навучання правілам кіравання прагулачнымсуднам дапускаюцца якія не маюць медыцынскіх супрацьпаказанняў, якія перашкаджаюць допуску да кіравання маторнымі маламернымі суднамі, магутнасць рухавіка якіх перавышае 3,7 кілават (5 конскіх сіл):

грамадзяне, якія дасягнулі шаснаццацігадовага ўзросту, - ветразным суднам;

грамадзяне, якiя дасягнулi васемнаццацiгадовага ўзросту, - маторным суднам.

Грамадзянін, якi выказаў жаданне навучацца правілам кіравання прагулачным суднам, падае ў ДІМС заяву, медыцынскую даведку аб стане здароўя (арыгінал і копія) і каляровую фатаграфію памерам30 х 40 мм.

Пры ажыццяўленні навучання правілам кіравання прагулачным суднам на платнай аснове да выдання загада аб прыёме (залічэнні) грамадзяніна на навучанне заключаецца дагавор аб платных паслугах у сферы адукацыі.

Навучанне правілам кіравання прагулачным суднам ўключае тэарэтычнае і практычнае навучанне.

Практычнае навучанне кіраванню прагулачнымсуднам з зонай плавання ў прыбярэжных водах ажыццяўляецца толькі ў марскіх умовах.

Праходжанне навучання правілам кіравання прагулачным суднам пацвярджаецца дакументам, прадугледжаных заканадаўствам аб адукацыі.


Назад

 

Галасаванне
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?
Мабільны дадатак
Мабільны дадатак
Чароўная книга
Чароўная книга
Адміністратыўныя працэдуры
Адміністратыўныя працэдуры
Гарачыя лініі МНС
Гарачыя лініі МНС
Прапановы ў ТНПА
Прапановы ў ТНПА
Нацыянальная бяспека
Нацыянальная бяспека
Міністэрства
Закрыть
Зачыніць Зачыніць Зачыніць
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть