image description
 
Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах

Дзяржаўная ўстанова "Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах"

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2013 года № 332 "Аб асобных пытаннях функцыянавання Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах і ўнясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах ператворана ў дзяржаўную ўстанову "Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах" і падпарадкаваная Міністэрству па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. 

Асноўнымі задачамі ДІМС з'яўляюцца:

  • ажыццяўленне кантролю за бяспекай суднаходства маламерных суднаў на ўнутраных водных шляхах Рэспублікі Беларусь, а таксама за эксплуатацыяй гэтых суднаў і баз (збудаванняў) для іх стаянак на ўнутраных водных шляхах Рэспублікі Беларусь; 
  • ажыццяўленне дзяржаўнай рэгістрацыі і класіфікацыі, тэхнічнага агляду маламерных суднаў, за выключэннем вяслярных лодак, байдарак і надзіманых суднаў грузападымальнасцю менш 225 кілаграмаў; 
  • арганізацыя навучання і праверкі ведаў грамадзянамі правілаў кіравання маторнымі маламернымі суднамі, магутнасць рухавіка якіх перавышае 3,7 кілаваты (5 конскіх сіл), ажыццяўленне выдачы ім пасведчанняў на права кіравання такімі суднамі;
  • удзел у рэалізацыі мерапрыемстваў па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару на водных аб'ектах, а таксама ў пошуку і ратаванні людзей на водных аб'ектах.

ДІМС у адпаведнасці з заканадаўствам і ўскладзенымі на яго задачамі выконвае наступныя функцыі:

ажыццяўляе:

  • адміністрацыйныя працэдуры;
  • навучанне і праверку ведаў грамадзянамі правілаў кіравання маторнымі маламернымі суднамі, магутнасць рухавіка якіх перавышае 3,7 кілават (5 конскіх сіл), а таксама прагулачнымі суднамі;
  • абследаванне маламерных суднаў на прадмет адпаведнасці іх тэхнічнага стану, абсталявання і афармлення патрабаванням заканадаўства;
  • абследаванне тэхнічнага стану баз (збудаванняў) для стаянак маламерных суднаў на ўнутраных водных шляхах Рэспублікі Беларусь;
  • расследаванне транспартных аварыйных выпадкаў з удзелам маламерных суднаў;
  • вывучэнне і аналіз прычын транспартных аварыйных выпадкаў з удзелам маламерных суднаў, няшчасных выпадкаў з удзелам людзей на водах, распрацоўвае мерапрыемствы па іх папярэджанні;
  • ідэалагічную працу і забяспечвае эфектыўную кадравую палітыку;
  •  аказанне ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, платных паслуг.

У структуру ДІМС уваходзяць:

  • апарат кіравання,
  • абласныя інспекцыі,
  • тэрытарыяльныя ўчасткі.



Назад

 

Галасаванне
Мабільны дадатак
Мабільны дадатак
Чароўная книга
Чароўная книга
Адміністратыўныя працэдуры
Адміністратыўныя працэдуры
Гарачыя лініі МНС
Гарачыя лініі МНС
Прапановы ў ТНПА
Прапановы ў ТНПА
Нацыянальная бяспека
Нацыянальная бяспека
Міністэрства
Закрыть
Зачыніць Зачыніць Зачыніць
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть